26 жнiўня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь сцягнула да мяжы з Украінай войска і «вагнераўцаў»

66
Беларусь сцягнула да мяжы з Украінай войска і «вагнераўцаў»

Кіеў патрабуе не рабіць “трагічных памылак” і адвесці войскі.

Паводле звестак украінскай выведкі, Беларусь сцягнула да мяжы з Украінай сваё войска і “вагнераўцаў”. У сваю чаргу, Кіеў патрабуе, каб Менск адвёў войскі.

Пра гэта паведамляе МЗС Украіны ў Telegram.

Выведка Украіны мае звесткі, што ўзброеныя сілы Беларусі пад выглядам вучэнняў засяроджваюць асабовы склад, тэхніку, танкі, артылерыю, РСЗА і СПА ў Гомельскай вобласці каля паўночных межаў Украіны. Акрамя таго, зафіксаваны найміты былога ПВК "Вагнер".

У МЗС адзначылі, што правядзенне вучэнняў паблізу мяжы і Чарнобыльскай АЭС ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы агулам.

“Заклікаем службовых асоб Беларусі не рабіць трагічных для ўласнай краіны памылак пад ціскам Масквы, а яе ўзброеныя сілы - спыніць непрыязныя дзеянні і адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы Украіны на адлегласць, што перавышае далёкасць знішчэння сістэм агню, якія існуюць у РБ”, - гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС падкрэслілі, што Украіна ніколі не рабіла і не збіраецца рабіць ніякіх непрыязных дзеянняў супраць беларускага народа.

Аднак у выпадку парушэння мяжы, украінская дзяржава прыме ўсе меры самаабароны.

“Перасцерагаем, што ў выпадку парушэння мяжы Украіна выкарыстае ўсе неабходныя меры для самаабароны, і ўсе зборы войскаў, аб'екты і шляхі забеспячэння ў Беларусі стануць законнымі цэлямі для УСУ”, - рэзюмавалі ў ведамстве.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках