26 жнiўня 2024, панядзелак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна папярэдзіла Лукашэнку: што адбываецца на мяжы

9
Украіна папярэдзіла Лукашэнку: што адбываецца на мяжы

Памежнікі распавялі пра сітуацыю.

Выведка Украіны мае звесткі, што ўзброеныя сілы Беларусі пад выглядам вучэнняў засяроджваюць асабовы склад, тэхніку, танкі, артылерыю, РСЗА і СПА ў Гомельскай вобласці каля паўночных межаў Украіны. Акрамя таго, зафіксаваны найміты былога ПВК "Вагнер".

У МЗС Украіны адзначылі, што правядзенне вучэнняў ля мяжы і Чарнобыльскай АЭС ствараюць пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны і сусветнай бяспецы ў цэлым.

“Заклікаем службовых асоб Беларусі не рабіць трагічных для ўласнай краіны памылак пад ціскам Масквы, а яе ўзброеныя сілы - спыніць непрыязныя дзеянні і адвесці войскі ад дзяржаўнай мяжы Украіны на адлегласць, што перавышае далёкасць знішчэння сістэм агню, якія існуюць у РБ”, - гаворыцца ў паведамленні.

У выпадку парушэння мяжы, украінская дзяржава прыме ўсе меры самаабароны.

Кіраўніца Камень-Кашырскай раённай вайсковай адміністрацыі Вольга Вашчук, якая знаходзіцца ў Валынскай вобласці, расказала аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю на раніцу 26 жніўня.

“З паведамлення памежнікаў, сітуацыя з бяспекай застаецца кантраляванай. Арыентуемся толькі на афіцыйныя крыніцы інфармацыі. Трымаем тыл. Слава Украіне!”- напісала ўкраінская чыноўніца на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. «Фэйсбуке».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках