26 жнiўня 2024, панядзелак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Der Spiegel: Яшчэ адна няўдача Мінабароны РФ

2
Der Spiegel: Яшчэ адна няўдача Мінабароны РФ

Украіна «асляпіла» ворага.

Вайсковая кампанія Украіны ў Курскай вобласці РФ паказала шмат хібаў і пудлаў у расейскім Мінабароны. Адное з іх - хваленая расейская сістэма РЭБ.

Заходнія вайсковыя экспэрты падкрэслілі, што поспех Курскай вайсковай аперацыі стаў магчымы дзякуючы як украінскай выведцы, так і выкарыстанню сістэм РЭБ, інфармуе рэсурс Der Spiegel.

Супрацоўнік Каралеўскага інстытута аб'яднаных службаў Томас Вітынгтон заявіў, што менавіта сістэмы РЭБ з'яўляецца найважнейшым элементам у вайне.

Кіеў у вайне выкарыстоўвае як айчынныя, так і замежныя сістэмы РЭБ. Больш за тое, не варта забываць і аб тым, што ва Украіны ёсць вельмі добрыя праграмісты.

Кіеву атрымалася «асляпіць» варожую сістэму РЭБ, а супраціўнік не мог зразумець, куды і як яму наводзіць сваю артылерыю, каб супрацьстаяць прарыву УСУ.

Таксама ў гэтай справе важная і выведка. Каб адсачыць варожых салдат, не трэба спрабаваць расшыфраваць перахопленыя радыёразмовы. Досыць проста адсачыць сродкі камунікацыі ворага.

Вайна ва Украіне, а асабліва прарыў УСУ на Куршчыне, паказаў, што з хваленай сістэмай РЭБ РФ не ўсё так і гладка.

Вітынгтон заявіў, што ў РФ так і не навучыліся актыўна выкарыстоўваць сістэмы РЭБ па ўсёй лініі фронту. Калі на адным участку фронту РФ паказвае нядрэнныя вынікі, то на іншых участках бываюць вялікія няўдачы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках