26 жнiўня 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча экстрана ўзняла ў неба авіяцыю

2
Польшча экстрана ўзняла ў неба авіяцыю

Праз ракетны ўдар РФ.

Раніцай 26 жніўня Польшча падняла авіяцыю з-за пагрозы расейскіх ракет, пакуль Украіна знаходзіцца пад масаваным варожым ударам.

Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне польскага войска ў сацсетцы Twitter (X).

Як адзначылі польскія вайскоўцы, з “самай раніцы яны назіраюць інтэнсіўныя ўдары Расеі па аб'ектах, якія размешчаныя, у тым ліку, на заходняй тэрыторыі Украіны”.

Са звестак Польшчы, апошняя такая актывізацыя дзейнасці расейскай авіяцыі, падчас якой былі нанесеныя ўдары на захадзе Украіны, была зафіксаваная 8 ліпеня гэтага года. Тады расейцы нанеслі масаваны ракетны ўдар па Кіеве - пад варожым агнём, апынулася дзіцячая бальніца Ахматдет, а ў Шаўчэнкаўскі раёне сталіцы быў цалкам знішчаны пад'езд жылога дома. У той дзень загінулі 33 чалавекі, а яшчэ 121 атрымалі раненні.

Польскія вайскоўцы адзначылі, што ўсе неабходныя працэдуры для гарантавання бяспекі паветранай прасторы краіны - запушчаныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках