26 жнiўня 2024, панядзелак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Немагчыма вызначыць, ці пойдзе Лукашэнка на гэты крок»

7
«Немагчыма вызначыць, ці пойдзе Лукашэнка на гэты крок»

Аналітык расказаў, ці варта Украіне хвалявацца праз перакідванне беларускіх войскаў на мяжу.

Аўтарытэтны польскі аналітык Конрад Музыка пракаментаваў перакідку беларускіх войскаў на мяжу з Украінай.

«Наша доўгатэрміновая ацэнка ў тым, што Узброеныя сілы Беларусі найперш функцыянуюць як мабілізацыйныя. Гэта азначае, што для правядзення наступальных аперацый ім спатрэбіцца значнае павелічэнне колькасці асабовага складу шляхам мабілізацыі», - піша аналітык і адзначае, што нават у гэтым выпадку беларускія войскі «абсталяваныя галоўным чынам постсавецкім узбраеннем, якое прайшло мінімальную мадэрнізацыю, што робіць іх слаба падрыхтаванымі да сучасныхм патрабаванняў на полі бою».

Акрамя таго, працягвае Музыка, Украіна моцна ўмацавала і замінавала многія раёны ўздоўж сваёй мяжы з Беларуссю. Гэта азначае, што для паспяховай атакі з боку Беларусі спатрэбіцца вялізная колькасць сіл і рэсурсаў. Такія меры робяць усялякую спробу наступу надзвычай складанай і патрабуюць значных намаганняў. Цяпер у Менска няма магчымасці сабраць такія сілы.

Аналітык адзначае, што разумее ўструбаванасць Украіны магчымым "абмежаваным уварваннем у спалучэнні з акупацыяй невялікай тэрыторыі", якое можа прымусіць перакінуць войскі з іншых рэгіёнаў для абароны гэтых адцінкаў.

«Хоць імавернасць такога сцэнару застаецца нізкай, яго нельга цалкам выключыць. Вызначыць, ці сапраўды Лукашэнка зробіць гэты крок, немагчыма на аснове адкрытых крыніц. Аднак тое, што мы ведаем, дык гэта тое, што цяперашнія сілы занадта малыя, каб адпавядаць дактрынальным патрабаванням для наступальных аперацый», — падкрэслівае Музыка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках