26 жнiўня 2024, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы распавялі аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю

7
Украінскія вайскоўцы распавялі аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю

На фоне заявы МЗС Украіны.

Сітуацыя ля мяжы з Беларуссю на 26 жніўня застаецца нязменнай і кантраляванай, перакідкі вайсковых сіл і тэхнікі не зафіксавана, заявіў «Украінскай праўдзе» спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону ў панядзелак.

“Агулам на мяжы сітуацыя нязменная. Сілы абароны Украіны розных родаў войск, а гэта і памежнікі, і Узброеныя сілы, Нацыянальная гвардыя поўнасцю кантралююць лінію мяжы. Нейкіх нестандартных сітуацый непасрэдна да нашай дзяржаўнай мяжы не адзначалася”, - адзначыў ён.

Паводле ягоных слоў, за тым, што адбываецца ўглыб тэрыторыі Беларусі, актыўна сочаць падраздзяленні выведкі, каб разумець, наколькі сітуацыя можа мяняцца, каб быць гатовымі на тым ці іншым кірунку, калі нейкія дзеянні пачнуцца з тэрыторыі РБ.

"Але магу адзначыць, што ў непасрэднай блізкасці да нашай мяжы мы не адзначаем і не назіраем ні перамяшчэння тэхнікі, ні асабовага складу", — заявіў Дземчанка.

Таксама афіцэр адзначыў, што на 26 жніўня Расея на тэрыторыі Беларусі не мае дастатковай групоўкі, якая б магла быць выкарыстаная для новага ўварвання ва Украіну з гэтага кірунку.

Увечары 25 верасня Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла аб засяроджванні значнай колькасці асабовага складу і тэхнікі Узброеных сіл Беларусі каля мяжы з Украінай пад выглядам вучэнняў, а таксама аб прысутнасці там былых "вагнераўцаў", і заклікала не рабіць трагічных памылак пад ціскам Масквы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках