26 жнiўня 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будапешт зноў пагражае Брусэлю: што вядома

9
Будапешт зноў пагражае Брусэлю: што вядома

За гэта Орбан плаціць штодзень.

Вугоршчына можа пачаць перапраўляць мігрантаў, якія з'яўляюцца на яе мяжы, непасрэдна ў Бэльгію, калі не развяжуць спрэчку з Еўрапейскім Звязам наконт штрафаў за палітыку прытулку.

Аб гэтым заявіў кіраўнік адміністрацыі прэм'ер-міністра Вугоршчыны Гергелі Гуляш, паведамляе FREEДОМ са спасылкай на Bloomberg.

Са слоў чыноўніка, перамовы з Еўрапейскай камісіяй у гэтым пытанні пачнуцца ў верасні.

- Мы павінны дамовіцца як мага хутчэй, бо мы не хацелі б плаціць вялікія сумы штодня. Але калі Брусэль хоча прымаць мігрантаў, мы можам дапамагчы - заявіў Гуляш.

Адзначым, Еўрапейскі суд наклаў на краіну штраф сумай 200 млн еўраў за невыкананне Орбанам пастановы суда аб абароне просьбітаў прытулку.

Таксама за адпаведныя парушэнні Будапешт мусіць плаціць штодзённы штраф сумай 1 млн еўраў. На заявы Гуляша ў Еўракамісіі пакуль не адрэагавалі.

Акрамя таго, Вугоршчыну абвінавачвае Еўракамісію ў спробах спыніць энэргазабеспячэнне Будапешта. Нібыта гэта Брусэль "даручыў" Кіеву стварыць праблемы з транзітам нафты. Вугорскі міністр замежных спраў Петэр Сіярта заявіў, што Брусэль абавязаны "абараняць асноўныя інтарэсы бяспекі сваіх дзяржаў, а не паддавацца ўплыву краіны-кандыдаткі".

Відавочна, што ён меў на ўвазе Украіну, а менавіта санкцыі, якія Кіеў увёў у дачыненні да расейскай кампаніі “Лукойл”. Менавіта праз гэта Вугоршчына і Славакія перасталі атрымліваць расейскую нафту. Але гэта не спыніла Будапешт. Сіярта адзначыў, што яго дзяржава ўжо нібыта "блізкая да заканчэння новых доўгатэрміновых дамоўленасцяў з Расеяй аб нафтавым супрацоўніцтве".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках