26 жнiўня 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знайшлі новы ядомы від лісічак

9
У Беларусі знайшлі новы ядомы від лісічак

Кажуць, на смак як кальмар.

У Беларусі знайшлі яшчэ адзін рэдкі від лісічак, якія мала таго што ядомыя, дык яшчэ і пасмажаныя, гавораць, падобныя да кальмара. Знаходкай падзяліўся прафесійны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч.

Грыб называецца лісічка жаўтлявая. Вонкава яна падобная на лісічку трубчастую, якую можна знайсці восенню - у паўночных рэгіёнах іх і зусім збіраюць ужо з-пад снегу. Пры гэтым у найбліжэйшым сваяцтве - лісічка чорная (вароначнік ражкавідны), якую часта называюць «труфелем на ножцы».

Ножкі лісіцы жаўтлявай, у адрозненне ад трубчастай, больш аранжавыя. Таксама менш выяўлены пласцінкі пад капялюшыкам. Пах такі ж, як у чорнай, а смакам больш падобная да звыклай жоўтай.

«Смачныя грыбы, хаця іх і адносяць да чацвёртай катэгорыі, гэта значыць нібыта не вельмі смачныя. Але тое ж самае пішуць і пра трубчастыя лісічкі, пры гэтым яны - галоўны грыб Фінляндыі. Калі проста абсмажыць на алеі з соллю, то кансістэнцыяй будуць падобныя на нешта сярэдняе паміж кальмарам і грыбам», - пракаментаваў грыбнік.

Да гэтага ў Беларусі фіксавалі толькі шэсць відаў лісічак, жаўтлявая - сёмая.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках