26 жнiўня 2024, панядзелак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарыць адзін з найбуйнейшых расейскіх НПЗ

25
Гарыць адзін з найбуйнейшых расейскіх НПЗ

Выбух прагрымеў на заводзе ў Омску.

На Омскім НПЗ адбыўся моцны выбух. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што моцны выбух быў чутны ў некалькіх раёнах горада. Відэа і фота пажару публікуе Telegram-канал ASTRA.

У выніку выбуху на адной з установак НПЗ пачаўся пажар. Са звестак МНС, плошча ўзгарання – 1 000 квадратных метраў.

На самім НПЗ заявілі, што гарыць тэхналагічнае абсталяванне. Пры гэтым прэс-служба прадпрыемства запэўнівае, што завод працягвае працаваць у штатным рэжыме.

ОМНПЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках