26 жнiўня 2024, панядзелак, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянерка з Менска «зламала сістэму»і падманула тэлефонных ашуканцаў

12
Пенсіянерка з Менска «зламала сістэму»і падманула тэлефонных ашуканцаў

Зламыснікі такога не чакалі.

Сталічная пенсіянерка змагла зламаць сістэму і падмануць тэлефонных ашуканцаў.

Зламыснікі працавалі паводле стандартнай схемы. Спачатку жанчыне на хатні тэлефон патэлефанавала дзяўчына, якая назвалася ейнай дачкой. Заплаканым голасам яна сказала, што патрапіла ў ДТЗ і зараз не ведае, як быць.

Затым паступіў званок ад невядомага. Ён прадставіўся міліцыянерам і заявіў, што яе дачцэ вялікія праблемы. За развязанне гэтых праблем невядомы папрасіў у пенсіянеркі 30 тысяч даляраў.

Жанчына зразумела, што на іншым канцы проваду ашуканец, але не падала выгляду і заявіла, што згодна перадаць дзве тысячы даляраў. Адначасова яна патэлефанавала ў міліцыю і падрыхтавала канверт, куды замест грошай паклала нарэзаныя газэты.

Па грошы прыехаў 19-гадовы кур'ер — ён быў затрыманы міліцыяй. Хлопец патлумачыў, што знайшоў падпрацоўку ў інтэрнэце. З ім звязаўся куратар і даў указанні, дзе неабходна забраць пасылку з грашыма.

Грошы пенсіянеркі затрыманы павінен быў перавесці на рахунак ашуканцаў або перадаць пасярэдніку.

Як паведамілі ў міліцыі Менска, распачатая крымінальная справа за махлярства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках