26 жнiўня 2024, панядзелак, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы паветраны аб'ект заляцеў з Украіны на тэрыторыю Польшчы

Невядомы паветраны аб'ект заляцеў з Украіны на тэрыторыю Польшчы
Фота: Charter97.org

Магчыма, гэта расейскі БПЛА.

Невядомы паветраны аб'ект заляцеў з Украіны на тэрыторыю Польшчы, пра гэта піша RMF24 са спасылкай на камандзіра УС Польшчы генерала Мацея Кліша.

Са слоў камандзіра, хутчэй за ўсё, аб’ект, які заляцеў у Польшчу аб'ект - гэта не ракета, а беспілотнік. Ён перасек мяжу ў раёне памежнага ўкраінскага горада Червоноград у Львоўскай вобласці.

Вядуцца пошукі аб'екта, магчыма, ён знаходзіцца на тэрыторыі гміны Тышавіцэ ў Любельскім ваяводстве.

Раніцай у панядзелак 26 жніўня Расея нанесла масіраваны ўдар ракетамі і беспілотнікамі па Украіне. Пад абстрэлам былі 15 абласцей краіны, у тым ліку і тыя, якія мяжуюць з Польшчай.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках