26 жнiўня 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць ліквідаваных афіцэраў: УСУ «накрылі» базу акупантаў

3
Шэсць ліквідаваных афіцэраў: УСУ «накрылі» базу акупантаў

Галоўнай цэллю стала база адпачынку "Жыгулі".

У населеным пункце Бабах-Тарама Мангушскага раёна Данецкай вобласці Украіны знішчаны і паранены дзясяткі расейскіх акупантаў.

Як піша ў Telegram дарадца кіраўніка Марыюпаля Пётр Андрушчанка, удары былі нанесеныя ў прамежку паміж 13-40 і 15-00 паводле менскага часу.

"Галоўная мэта - база адпачынку "Жыгулі", дзе базаваліся расейскія афіцэры ў катэджных дамах і вялікая колькасць салдат у карпусах", - падкрэсліў ён са спасылкай на звесткі мясцовага Супраціўлення.

Акрамя таго, у выніку ўдараў таксама быў пашкоджаны палявы лагер побач з “Жыгулямі” і некалькі іншых, драбнейшых пунктаў сталай дыслакацыі ворага.

“Актыўная праца СПА толькі засыпала абломкамі суседні Урзуф. Вялікая колькасць хуткіх і пажарных не вельмі дапамагла», - удакладніў ён.

Згодна з пацверджанымі звесткамі, у выніку знішчана 6 афіцэраў РФ, а таксама 8 салдат краіны-агрэсаркі. Акрамя таго, яшчэ 17 акупантаў знаходзяцца ў цяжкім стане ў шпіталях Марыюпаля і Бердзянска.

“Выведзены з ладу назаўжды два грузавікі і вайсковая тэхніка. Наступствы ўсё яшчэ ўдакладняюцца. Але эфект быў яркі”, - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках