26 жнiўня 2024, панядзелак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны ўдар РФ па Украіне: ваенны экспэрт указаў на асаблівасці

13
Магутны ўдар РФ па Украіне: ваенны экспэрт указаў на асаблівасці
АЛЯКСАНДР КАВАЛЕНКА

Ракеты былі запушчаныя нават па Закарпацці, куды яны далятаюць вельмі рэдка.

Украінскі ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка мяркуе, што сённяшняя атака РФ па Украіне планавалася першапачаткова на Дзень Незалежнасці, а ўдары былі сінхранізаваныя так, каб нанесці як мага больш шкоды цывільнаму насельніцтву.

Пра гэта ён расказаў падчас эфіру тэлемарафону. Паводле ягоных слоў, гэты масаваны напад вораг планаваў на Дзень Незалежнасці Украіны, аднак ён быў адтэрмінаваны дзякуючы папераджальным ударам па вайсковых аб'ектах ворага, якія ў апошнія тыдні наносілі Сілы абароны. Калі б не гэта, па Украіне, магчыма, было б запушчана яшчэ з дзясятак “Кінжалаў”. Гэта значыць, як зазначыў экспэрт, расейцы не змаглі сёння выкарыстоўваць увесь патэнцыял, як яны планавалі раней.

“Расейцы не мелі магчымасці якасна падрыхтавацца да таго, каб менавіта на 24 жніўня зладзіць нам Дзень Незалежнасці, як яны гэта разумеюць, - як разумеюць сапраўдныя маньякі. І таму яны гэта адтэрмінавалі...”, - сказаў Каваленка.

Ён падкрэсліў, што цалкам відавочна - атака, хоць і адтэрмінаваная, але яна планавалася загадзя так, каб вялікая колькасць дронаў і ракет знаходзілася ў паветры адначасова і тэрарызавала ўкраінцаў, незалежна ад таго, у якім рэгіёне краіны яны жывуць. Ракеты былі запушчаныя нават па Закарпацці, куды яны далятаюць вельмі рэдка.

Каваленка адзначыў, што гэтая атака - сапраўдны тэрарыстычны акт, накіраваны на цывільнае насельніцтве і энэргетычныя аб'екты, па жылой забудове, наўмыснае забойства цывільнага насельніцтва. Гэта зроблена, каб унесці максімальны хаос, паніку сярод грамадства.

Аналітык звярнуў увагу на час запуску дронаў-камікадзэ і ракет. Паводле ягоных слоў, вораг запускае “Шахеды”, як правіла, з 20.00 да паўночы, але сёння гэта адбылося пазней. У той жа час пэўныя ракеты, у тым ліку "Калібры", у панядзелак запушчаны прыкладна ў перыяд з 7.00 да 8.00. На думку Каваленкі, гэта зроблена для таго, каб сінхранізаваць удары дронаў і ракет, якія паміж сабой адрозніваюцца па хуткасці.

“Гэта зроблена, каб яны як мага даўжэй заставаліся ў паветры, максімальна эфектыўна прарывалі СПА Украіны. То бок, гэта запланаваная тэрарыстычная атака амаль па ўсёй тэрыторыі Украіны”, - падкрэсліў аглядальнік. Ён дадаў, што ракеты "Калібр", у залежнасці ад мадыфікацыі, могуць наносіць удары на адлегласць 1,5 тыс.-2 тысяч км.

“Калі мы гаворым аб іх базаванні ў “Новарасійску”, яны ахопліваюць сваёй далёкасцю ўсю тэрыторыю Украіны. Каб максімальна нівеліяваць іх магчымасць наносіць удары па Украіне, носьбіты трэба выгнаць да Каспійскага мора”, - падкрэсліў Каваленка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках