26 жнiўня 2024, панядзелак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны сёмы жыхар Варшавы – замежнік

9
Кожны сёмы жыхар Варшавы – замежнік

І колькасць эмігрантаў будзе расці.

Прыкладна кожны сёмы жыхар Варшавы - замежнік. І колькасць эмігрантаў будзе расці. Такія звесткі Цэнтра даследаванняў мігрантаў Варшаўскага ўніверсітэта прыводзіць газета Wyborcza, піша MOST.

Паводле звестак доктара Аляксандры Вінярскай з Цэнтра даследаванняў мігрантаў, цяпер у Варшаве і наваколлях жывуць амаль 300 тысяч імігрантаў, у тым ліку блізу 200 тысяч украінцаў. Многія з іх жывуць у прыгарадах, але прыязджаюць у сталіцу Польшчы на працу.

У Варшаве жыве кожны шосты-сёмы замежнік, які жыве ў Польшчы.

У матэрыяле выдання сцвярджаецца, што Польшча адчувае патрэбнасць у працоўных мігрантах праз старэнне насельніцтва. Таму прыток замежнікаў дазваляе падтрымліваць паступленне сацыяльных унёскаў.

Імігранты маладзейшыя, чым агулам польскае грамадства, што важна для рынку працы. Паводле звестак Галоўнай статыстычнай управы (GUS) на канец 2023 года, сярэдні ўзрост іншаземца, які працуе ў Польшчы, склаў 37,8 года, у той час як сярод працуючых грамадзян Польшчы гэты паказчык дасягае 42,8 года.

Аднак GUS звяртае ўвагу, што ва Украіне і Беларусі - краінах, жыхары якіх традыцыйна імігравалі ў Польшчу, - насельніцтва таксама пачынае старэць. Таму ў будучыні ўсё больш імігрантаў будзе прыязджаць у Польшчу з краін, размешчаных далей, але з маладзейшым насельніцтвам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках