26 жнiўня 2024, панядзелак, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская рота «Ахілес» паказала відэа знішчэння расейскага «Града» ў Белгародскай вобласці

Украінская рота «Ахілес» паказала відэа знішчэння расейскага «Града» ў Белгародскай вобласці

З дапамогай беспілотніка.

Украінская брыгада ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў «Ахілес» знішчыла расейскі БМ-21 «Град» у Белгародскай вобласці, паведамляе «Страткам УСУ».

Адзначаецца, што расейскі «Град» наносіў удары па Харкаўскай вобласці. Аднак ён быў знішчаны з дапамогай беспілотніка.

На відэа паказана, як робат трапляе проста ў варожую цэль. Гэта зрабілі байцы 92-й асобнай штурмавой брыгады імя кашавога атамана Івана Сірко.

БМ-21 «Град» - гэта савецкая рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА), якая стала адной з самых вядомых і масавых у свеце. Прынятая на ўзбраенне ў 1963 годзе яна выкарыстоўвае 122-мм рэактыўныя набоі і ўсталяваная на шасі грузавога аўтамабіля Урал-375 або іншых аналагічных шасі.

Сістэма складаецца з пускавой устаноўкі з 40 стваламі, з якіх за кароткі час могуць быць выпушчаныя да 40 рэактыўных набояў.

Расея актыўна выкарыстоўвае БМ-21 «Град» на вайне ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках