26 жнiўня 2024, панядзелак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі адправіў ракетчыкаў і артылерыстаў на вучэнні ў Расею

9
Рэжым Лукашэнкі адправіў ракетчыкаў і артылерыстаў на вучэнні ў Расею

Для «адпрацоўкі пытанняў баявога выкарыстання».

Беларусь адправіла ў Расею падраздзяленні ракетных войск і артылерыі для правядзення вучэнняў, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

«Разлікі падраздзяленняў ракетных войск і артылерыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь прыбываюць на палігон Расеі для адпрацоўкі пытанняў баявога выкарыстання», - гаворыцца ў паведамленні ведамства ў тэлеграм-канале.

Раней, 20 жніўня, беларускія вайскоўцы здзейснілі баявыя ракетныя пускі на палігоне Алушук у Астраханскай вобласці. Пускі ажыццяўляліся ў рамках вучэнняў беларускіх падраздзялення ВПС і СПА, якія адправіліся ў Расею 12 жніўня.

13 жніўня ў Менску паведамілі, што накіравалі ракетныя войскі і артылерыю на расейскі палігон «для адпрацоўкі пытанняў баявога выкарыстання».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках