26 жнiўня 2024, панядзелак, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Металургічная імперыя расейскага мільярдэра Патаніна апынулася на краі фінансавай прорвы

11
Металургічная імперыя расейскага мільярдэра Патаніна апынулася на краі фінансавай прорвы
УЛАДЗІМІР ПАТАНІН

«Нарнікель» сутыкнуўся з немагчымасцю прадаваць метал за мяжу.

Расейскі горнаметалургічны холдынг «Нарнікель» – найбуйнейшы ў РФ вытворца плаціны, паладыю і нікелю – сутыкнуўся з немагчымасцю прадаваць метал за мяжу і атрымліваць за яго грошы ад кліентаў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са зместам канферэнц-званка, які кампаній правяла для інвестараў.

У справаздачнасці за першае паўгоддзе «Нарнікель», які належыць мільярдэру Уладзіміру Патаніну, паведаміў аб значным павелічэнні абаротнага капіталу – на 20%, да $3,7 млрд. Гэты рост – на $600 млн за 6 месяцаў – адлюстроўвае назапашванне нераспрададзенай прадукцыі і недаатрыманыя кампаніяй выплаты, паведамілі крыніцы «Інтэрфакса».

Са слоў аднаго з іх, кіраўніцтва «Нарнікеля» на званку апісвала сітуацыю як «ідэальны шторм»: да праблем з правядзеннем выплат дадаўся рост адсоткавых ставак па крэдытах, а таксама падзенне коштаў металаў. Да прыкладу, нікель за апошні год патаннеў на 18%, а паладый - на 23%.

За паўгоддзе чысты прыбытак «Нарнікеля» ўпаў на 22%, да $829 млн; EBITDA — на 30% да $2,35 млрд, а па грашовых плынях кампанія і зусім стала стратнай: паступленні на рахункі выявіліся меншымі за адток на $159 млн. Каб кампенсаваць гэты касавы разрыў, «Нарнікель» быў вымушаны значна павялічыць пазыку (на $1,4 млрд за паўгода), а таксама пачаць марнаваць запасы грошай на рахунках, вынікае з яго справаздачнасці. Так, грашовыя сродкі і іх эквіваленты ў кампаніі за паўгоддзе скараціліся з $2,139 млрд да $1,903 млрд.

Са слоў крыніц «Інтэрфакса», топ-мэнэджары «Нарнікеля» запэўнілі інвестараў, што ў другой палове года запасы не распраданай прадукцыі са складоў будуць рэалізаваныя, а грашовая плынь стане станоўчай. У той жа час яны прызналі, што шмат у чым развіццё сітуацыі залежыць ад Кітая: Азія стала найбуйнейшым рынкам збыту «Нарнікеля», а яе доля ў продажах дасягнула 52%.

Ці зможа «Нарнікель» развязаць свае праблемы, застаецца незразумелым: на мінулым тыдні ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць яго ключавых даччыных прадпрыемстваў, а гэта значыць, што сітуацыя з лагістыкай і грашовымі транзакцыямі можа пагоршыцца, папярэджвае аналітык «Велес Капитала» Васіль Данілаў.

У «чорныя спісы» амерыканскага Мінфіна з забаронай на ўсе аперацыі і блакіроўкай усіх актываў былі ўнесеныя галоўны, Запалярны філіял «Нарнікеля», а таксама Быстрынскі ГАК, прадукцыю якога планавалі адгружаць у Кітай. У красавіку санкцыі супраць нікелю расейскага паходжання ўвялі ЗША і Брытанія.

«Нарнікель» сутыкнуўся з «неспрыяльнымі вонкавымі ўмовамі», якія «націснулі на бізнэс», заявіў у пятніцу ў каментары справаздачнасці Патанін.

«Падзенне цэн нікелю і паладыю, складанасці з лагістыкай у Чырвоным моры, а таксама рост цяжкасцяў з трансгранічнымі выплатамі вельмі негатыўна адбіліся на нашым даходзе, рэнтабельнасці і свабоднай грашовай плыні», - паскардзіўся бізнэсовец.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках