26 жнiўня 2024, панядзелак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску скончыўся Усебеларускі хрэсны ход

17
У Менску скончыўся Усебеларускі хрэсны ход

Вернікі за дзевяць дзён пераадолелі шлях больш як 250 кіламетраў.

Вялізную працэсію маглі назіраць менчукі раніцай 26 жніўня. Вялікая колькасць людзей прайшлася па Нямізе, а калона расцягнулася на некалькі сотняў метраў, паведамляе карэспандэнт Tochka.by.

Уся працэсія накіроўвалася да Свята-Духавай катэдры, бо гэта Усебеларускі хрэсны ход прыбыў у Менск.

Усяго ім удалося наведаць звыш двух дзясяткаў храмаў краіны.

Заключны адцінак шляху пілігрымы прайшлі ад храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы да Свята-Духавай катэдры, дзе прайшла саборная Боская літургія.

Яе ўзначаліў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін.

Ее возглавил патриарший экзарх всея Беларуси митрополит Минский и Заславский Вениамин.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках