26 жнiўня 2024, панядзелак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя пакінула Расею без нержавеючай сталі

7
Індыя пакінула Расею без нержавеючай сталі

Пастаўкі абрынуліся ўтрая.

Расейскія прадпрыемствы сутыкнуліся са значным скарачэннем адгрузак нержавеючай сталі ад аднаго з ключавых пастаўшчыкоў - Індыі.

За першае паўгоддзе ў РФ было імпартавана 20 тысяч тон індыйскай нержавейкі - утрая менш, чым за той жа перыяд годам раней, паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на звесткі Bigmint.

Летась на Індыю прыпала 20% імпартных паставак нержавейкі ў Расею, якія агулам склалі 486 тысяч тон. Уласнай вытворчасці нержавейкі ў супастаўных аб'ёмах у Расеі няма, а залежнасць ад імпарту дасягае 70-80%, адзначаюць «Ведомости».

Гэты матэрыял выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, вытворчасці бытавой тэхнікі, электраабсталявання, труб для нафтагазавай галіны і нафтахіміі, а таксама для патрэб вайскова-прамысловага комплексу.

Галоўнай прычынай абвальнага падзення паставак нержавеючай сталі з Індыі сталі праблемы ў Чырвоным моры, дзе паўстанцы-хусіты атакуюць судны-кантэйнеравозы. У выніку час транзіту значна вырас, а кошт фрахту ўзляцеў агулам на 100%, а для асобных маршрутаў на 300%, паказваюць аналітыкі Bigmint.

Акрамя Індыі, нержавейку ў Расею пастаўляюць Кітай (больш за палову аб'ёмаў), Інданезія (6,5%) і Турцыя (2%). Урад Расеі паставіў задачу значна знізіць залежнасць ад імпарту нержавеючай сталі. Згодна са стратэгіяй развіцця металургічнай прамысловасці, да 2030 года краіна павінна забяспечваць уласнымі заводамі да 85% патрэбнасцей у нержавеючай сталі. Найбуйнейшы завод магутнасцю 500 тысяч тон на год у Валгаградскай вобласці плануе пабудаваць «Нарнікель». Яго запуск намечаны на 2026 год.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках