26 жнiўня 2024, панядзелак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і Савудаўская Арабія ўдарылі па прамысловасці РФ

5
Кітай і Савудаўская Арабія ўдарылі па прамысловасці РФ

Спынілі пастаўкі ізацыянатаў.

Кітайскі хімічны гігант Wanhua Chemical Group і кампанія з Савудаўскай Арабіі Sadara Chemical спынілі пастаўкі ў Расею ізацыянатаў (MDI) - хімічнага прадукту, які шырока выкарыстоўваецца ў аўтамабільнай прамысловасці, будаўніцтве, вытворчасці бытавой тэхнікі і іншых галінах. Аб гэтым піша Rzeczpospolita.

Расея на 100% залежыць ад імпартных паставак MDI. Забарона на пастаўкі ізацыянатаў у РФ увайшла ў 14-ы пакет санкцый Еўразвязу, пасля чаго кампаніі з ЕЗ, ЗША і Японіі спынілі экспарт гэтага хімічнага прадукту.

Асаблівасцю MDI з'яўляецца вельмі кароткі тэрмін яго захоўвання, што робіць практычна немагчымым больш працяглыя ў часе пастаўкі праз пасярэднікаў з трэціх краін, якія дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі. У Расеі засталося запасаў ізацыянатаў максімум на два месяцы.

Запуск уласнай вытворчасці MDI быў уключаны ў праграму прамысловага развіцця РФ яшчэ ў 2014 годзе, але за 10 гадоў не было пабудавана ніводнага паўнавартаснага завода. Расейскім кампаніям было зручней, хутчэй і танней набываць правераныя і якасныя MDI за мяжой.

Пасля адмовы Кітая і Савудаўскай Арабіі экспартаваць MDI у РФ 20 найбуйнейшых прадстаўнікоў расейскага аўтапрама, будаўнічых кампаній і вытворцаў бытавой тэхнікі напісалі супольны ліст ва ўрад з просьбай прыняць тэрміновыя меры.

"Гэтая пастанова стала шокам для галіны, паколькі, улічваючы абмежаванасць рэсурсаў удзельнікаў рынку і абмежаваны тэрмін прыдатнасці MDI, захаванне такой сітуацыі на працягу наступных некалькіх месяцаў будзе звязанае з рызыкай спынення вытворчасці і банкруцтва прадпрыемстваў", — цытуе выданне вытрымку з ліста кіраўнікоў расейскіх кампаній.

У лісце прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў просяць Крэмль тэрмінова вырашыць праблему "на ўсіх узроўнях узаемадзеяння" з Кітаем, а таксама дапамагчы дасягнуць пагаднення з Савудаўскай Арабіяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках