27 жнiўня 2024, aўторак, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна рыхтуе адказ на ракетны ўдар РФ

3
Зяленскі: Украіна рыхтуе адказ на ракетны ўдар РФ

Расейцы выпусцілі па Украіне 127 ракет і 109 ударных БЛА.

Украіна адкажа на маштабны паветраны ўдар РФ уночы 26 жніўня. Пра гэта ў вечаровым відэазвароце, апублікаваным у Facebook АП, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Расея атакавала аб'екты крытычнай інфраструктуры Украіны, у тым ліку паліўна-энэргетычны сэктар, праінфармавалі ў Паветраных сілах УСУ. Агулам акупанты выпусцілі 127 ракет і 109 ударных БЛА, сілы абароны знішчылі 102 ракеты і 99 дронаў, пры гэтым некалькі беспілотнікаў былі "лакацыйна страчаныя на тэрыторыі Украіны", падкрэслілі ва УСУ.

«Раёны стартаў ракет па Украіне — гэта, сярод іншага, была паветраная прастора Курскай вобласці, Белгародскай, іншых прыгранічных рэгіёнаў Расеі, таксама акваторыя Чорнага мора, тэрыторыя нашага акупаванага Крыму, — расказаў у відэазвароце Зяленскі. – Кожны такі ўдар зноў і зноў вяртае ўсіх нас да задачы далёкасці – да неабходнасці даць нашым сілам абароны дастаткова далёкай зброі, якая можа знішчаць тэрарыстаў менавіта там, адкуль яны наносяць удары».

Паводле слоў прэзідэнта, гэта "аптымальная антытэрарыстычная тактыка", на якую "мае права і якую дакладна ўжыў бы для сваёй абароны кожны з партнёраў", ад якіх ва Украіне чакаюць пастаноў што да далёкасці.

Зяленскі паведаміў, што пачаў дзень з асобнай працяглай размовы з гетманам УСУ Аляксандрам Сырскім.

"І што да адбіцця гэтага ракетнага ўдару — падрабязна, і што да нашага адказу Расеі — мы рыхтуем, і што да ўжывання F-16, і што да аперацыі ў Курскай вобласці — працягваем нашы дзеянні ў пэўных раёнах менавіта так, як Украіне трэба", — адзначыў прэзідэнт .

Зяленскі дадаў, што за дзень "ёсць больш кантролю" і чарговае папаўненне абменнага фонду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках