27 жнiўня 2024, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ накрылі ракетамі са шрапнэллю збой расейцаў на палігоне

6
УСУ накрылі ракетамі са шрапнэллю збой расейцаў на палігоне

Тэхніку акупантаў ператварылі ў рэшата.

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар шрапнэльнымі ракетамі GMLRS па збоі расейскіх жаўнераў на палігоне.

Відэа апублікавала падраздзяленне 54-й ОМБр УСУ.

Рота ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў з дапамогай выведвальнага беспілотніка Shark выявіла вялікую групу раейскіх акупантаў, пасля чаго перадала каардынаты падраздзяленням украінскай рэактыўнай артылерыі.

Выведка скарэктавала агонь украінскіх ракетчыкаў па трэніровачнай базе расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны.

Двума карэктаванымі набоямі M30A1 GMLRS са шрапнэльнай баявой часткай быў нанесены ўдар па грузавіку і збоі пяхоты.

Дзякуючы паветранаму падрыву набояў удалося пакрыць знішчальнымі элементамі вялікі пляц на палігоне. Аднак некалькім групам пяхоты ўдалося пакінуць зону паразы пасля першага выбуху.

Магчыма, вайсковы грузавік КаМАЗ расейскіх вайскоўцаў быў цалкам знішчаны блізкім разрывам баявой часткі са 180 тысячамі вострых, як брытва, шарыкаў з карбіду вальфраму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках