27 жнiўня 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня

2
Што зменіцца ў Беларусі з 1 верасня

Падатковая даведаецца пра вялікія сумы на рахунках - і не толькі.

Верасень нясе беларусам шмат грашовых змен. Адная з іх закране 800 тысяч бюджэтнікаў - на іх заробкі паўплывае рост базавай стаўкі. Акрамя таго, сур'ёзныя навацыі чакаюць рамеснікаў, а падатковая атрымае ад банкаў інфармацыю аб буйных сумах на рахунках беларусаў.

Сайт onliner.by расказаў пра галоўныя змены першага восеньскага месяца.

Вырасце базавая стаўка

З 1 верасня базавую стаўку паднімуць да 253 рублёў. Цяпер яна складае 250 рублёў, так што падвышэнне складзе 3 рублі.

У 2024 годзе гэта другое павышэнне базавай стаўкі, яно закране больш за 800 тысяч бюджэтнікаў. У 2025-м таксама ёсць планы падвышаць гэты паказчык двойчы: са студзеня і з верасня.

Паводле інфармацыі Мінпрацы, сярэдні заробак бюджэтнікаў у першым паўгоддзі складаў 1696,1 рубля.

Рамеснікі даведаюцца, чым змогуць займацца

Да 1 верасня ўрад павінен зацвердзіць спіс дазволеных для рамеснікаў відаў дзейнасці. А ўжо з 1 кастрычніка фізічныя асобы будуць рэгістравацца як рамеснікі паводле новых правіл.

Пакуль вядома не вельмі шмат падрабязнасцяў. Хочуць дазволіць:

такія віды дзейнасці, як кавальская справа, мастацкая апрацоўка і роспіс вырабаў з дрэва, каменя, керамікі, выраб нітак, а таксама асобныя традыцыйныя нацыянальныя віды рамёстваў;

прадаваць вырабы ў ГЦ, у інтэрнэце, а таксама праз юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў паводле грамадзянска-прававых дамоў.

Пры гэтым рамеснікам хочуць забараніць выраб вырабаў з эпаксіднай смалы і гіпсу, а таксама варэнне мыла. А яшчэ ў рамеснай дзейнасці нельга будзе выкарыстоўваць прамысловыя машыны і абсталяванне.

У залежнасці ад рэжыму падаткаабкладання дазволяць плаціць падатак на прафесійны прыбытак або рамесны збор.

ІП таксама чакаюць змены

Застанецца месяц да ўступлення ў дзеяння спісу для ІП. З 1 кастрычніка нельга будзе адкрыць ІП, калі выбранага вамі віду дзейнасці няма ў спісе дазволеных.

Але нават калі вы паспееце зарэгістраваць ІП да гэтай даты, то прапрацаваць атрымаецца зусім нядоўга - да 31 снежня 2025 года. Дагэтуль трэба будзе або перарэгістравацца ў камерцыйную арганізацыю, або адкрыць новую юрыдычную асобу, або закрыць ІП і пайсці ў наём.

Падатковая даведаецца пра вялікія сумы на рахунках

Банкі абавязалі паведамляць у падатковую аб рахунках, на якія за год паступіла 150 000 рублёў і больш. Інфармацыю за 2023 год ім трэба падаць да 1 верасня.

У гэтым ліміце не будуць улічвацца адмены плацяжоў, звароты, налічаныя банкам адсоткі, овердрафты і залічаныя на рахунак крэдыты.

Такія звесткі МПЗ будзе збіраць кожны год. Сярод іншага банкі будуць паведамляць Ф. І. А. кліента, яго пашпартныя хвесткі, даты адкрыцця і закрыцця рахунку, а таксама валюту гэтага рахунку.

Паехаць у ЕЗ з катом ці сабакам стане складаней

Уся справа ў новым рэгламенце ЕЗ, які ўскладніць паездкі ў Еўропу са свойскімі жывёламі. Падрыхтавацца да выезду "з нуля" можна дзесьці за месяц (мінімум - 28 дзён).

Мы расказвалі, што, як і раней, патрэбны ветэрынарны пашпарт міжнароднага ўзору, чыпаванне, вакцынацыя ад шаленства, ветэрынарны сертыфікат (так званая “еўрапраўка”).

Калі раптам плануеце выехаць з жывёлінай да 16 верасня, то абыдзецеся гэтымі даведкамі, а далей усё будзе складаней (і даражэй).

Да гэтага пакета дакументаў дадасца яшчэ адзін - сертыфікат, які пацвярджае эфектыўнасць вакцынацыі супраць шаленства. Каб яго атрымаць, жывёлу трэба праверыць на тытр антыцелаў да віруса шаленства. У кожны момант гэта зрабіць не атрымаецца. Сыроватка крыві павінна быць узятая мінімум праз 30 дзён пасля першаснай вакцынацыі супраць шаленства і за тры месяцы да ўезду ў ЕЗ.

Яшчэ адна праблема ў тым, што тэст на антыцелы могуць праводзіць толькі ўхваленыя ЕЗ лабараторыі. Іх спіс можна паглядзець тут - бліжэйшыя да нас знаходзяцца ў Расеі. Можна паехаць у Маскву самастойна, а можна скарыстацца паслугамі менскіх ветэрынарных клінік, якія накіроўваюць матэрыял у патрэбныя лабараторыі.

Пачнецца навучальны год

У гэтым годзе ў школьнікаў маленькая палёгка: вучоба пачнецца 2 верасня, таму што 1-е выпадае на нядзелю.

А вось як будзе выглядаць навучальны працэс. Першая чвэрць працягнецца з 2 верасня да 26 кастрычніка, другая - з 4 лістапада да 24 снежня, трэцяя - з 8 студзеня да 22 сакавіка. Працягласць чацвёртай чвэрці будзе залежаць ад таго, у якім класе навучаецца школьнік. Пачнецца яна для ўсіх 31 сакавіка, а вось скончыцца па-рознаму: для вучняў дзявятых і адзінаццатых класаў - 23 траўня, для ўсіх астатніх - 31 траўня.

Восеньскія канікулы будуць доўжыцца восем дзён (з 27 кастрычніка да 3 лістапада ўключна); зімовыя - 14 дзён (з 25 снежня да 7 студзеня ўключна); вясновыя - зноў восем дзён (з 23 да 30 сакавіка ўключна).

Закрыюцца прыватныя ВНУ

Размова аб Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці і БІП (Універсітэт права і сацыяльных тэхналогій).

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці працаваў з 1992 года. У гэтым годзе набору абітурыентаў не было, інстытут перастане працаваць з 1 верасня. Студэнтаў перавядуць у іншыя ВНУ.

БІП — адна з найстарэйшых прыватных ВНУ краіны, заснаваная ў 1990 годзе. З 30 жніўня ён спыняе адукацыйную дзейнасць, студэнтам давядзецца давучвацца ў іншых ВНУ, куды іх перавядуць.

Пачнецца сезон сельгаскірмашоў

У Менску кірмашы пачнуцца 14 верасня. Асноўная лакацыя застаецца нязменнай - на пляцоўцы каля «Чыжоўка-Арэны», свае кірмашы будуць у кожным раёне.

Плануецца, што яны будуць працаваць да 1 снежня, калі будзе нармальнае для гандлю надвор'е.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках