27 жнiўня 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падыйшоў Артур з прапановай папрацаваць»

12
«Падыйшоў Артур з прапановай папрацаваць»

Беларус, які прапаў у Маскве, знайшоўся за 310 км ад расейскай сталіцы.

Валанцёры ўстанавілі месцазнаходжанне ўраджэнца Смаргоні Аляксандра Новака, які 12 жніўня знік у Маскве (Расея). Пра гэта паведаміў расейскі рух «Альтэрнатыва», які змагаецца з працоўным рабствам.

Беларус прапаў 12 жніўня. У той дзень ён знаходзіўся на Беларускім вакзале расейскай сталіцы і меў намер адправіцца дадому. Калі Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь, сваякі забілі трывогу.

Аляксандра знайшлі ў аддзеле паліцыі расіейскага горада Мцэнска Арлоўскай вобласці РФ. Гэта прыкладна за 310 км ад Масквы. Як высветлілася, пасля заканчэння вахты ў Якуцку беларусу не заплацілі.

“Да Масквы ён дабрацца змог, а ўжо тут некалькі дзён правёў на вакзале, - распавялі ў “Альтэрнатыве”. - Там, як гэта часта бывае, да яго падышоў Артур з прапановай папрацаваць. Аляксандр пагадзіўся на збор бульбы за 3500 расейскіх рублёў (125 беларускіх рублёў. - Заўв. рэд.) за дзень. У выніку мужчыну прывезлі ў дом да цыганскай сям'і ў пасёлак гарадскога тыпу Вярхоўе Арлоўскай вобласці. Далей адбылося дзіўнае: працоўную сілу Артур знайшоў, а працу арганізаваць не змог. Таму праз некалькі дзён Аляксандра прывезлі ў горад Мцэнск і пакінулі на прыпынку. За час, праведзены ў Артура, Аляксандр так і не прыступіў да працы, але яго ўсё адно паспелі там збіць”.

Мясцовыя жыхары, даведаўшыся аб сітуацыі мужчыны, дапамаглі яму выклікаць супрацоўнікаў паліцыі. У выніку Аляксандра пасадзілі на цягнік да Масквы. Тут мужчыну сустрэлі валанцёры "Альтэрнатывы" і адправілі дадому.

Аляксандр паспяхова вярнуўся на радзіму.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках