27 жнiўня 2024, aўторак, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: Улада Лукашэнкі вісіць на валаску

16
Rzeczpospolita: Улада Лукашэнкі вісіць на валаску
Фота: AFP

У дыктатара будзе мала часу на ўцёкі.

Галоўны рэдактар аўтарытэтнага польскага выдання "Rzeczpospolita" Багуслаў Хработа мяркуе, што Расея дамагаецца адпраўкі беларускіх войскаў ва Украіну. Але для Лукашэнкі гэтая пастанова можа стаць пачаткам ягонага канца.

Сайт Charter97.org падае пераклад артыкула з польскай мовы:

- Беларусы ўжо ўдзельнічаюць у гэтай вайне. Гэта полк імя Кастуся Каліноўскага і "Пагоня", асобны атрад "Тэрор". Некалькі тысяч адважных і адчайных беларусаў, якія ў гэтым несправядлівым супрацьстаянні сталі на бок Украіны.

Ва ўзброеных дзеяннях яны бяруць удзел з 2014 года, а апошнія гады масіўнай вайны зрабілі іх дасведчанымі ў баях вайскоўцамі. Гэта сапраўдныя кілеры, калі параўноўваць з атрадамі, якія мае Лукашэнка. Ведаючы іх баявую каштоўнасць і рашучасць, дыктатару сапраўды ёсць чаго баяцца.

І яны з нецярпеннем чакаюць таго дня, калі атрымаюць шанец вызваліць Менск ад ягонай дыктатуры. У Лукашэнкі будзе мала часу для ўцёкаў. Дакладна таксама, як у пары Чаўшэску, Садама Хусэйна ці Кадафі. Таму, перш чым выканаць даўно прынятую Пуціным пастанову ўдзельнічаць у вайне з Кіевам, ён мусіць уважліва паглядзець відэа з апошнімі хвілінамі гэтай кашмарнай чацвёркі.

Калі б ён яшчэ мог спадзявацца, што яго абароніць адданы правадыру народ. Але і гэта казка. Беларусы да нядаўняга часу разглядаліся як сціплы і пасіўны народ. Але ўсё змянілася чатыры гады таму, калі яны масава выйшлі на вуліцу на знак пратэсту супраць скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў.

Так, тады Лукашэнка раздушыў свабодалюбівыя памкненні суайчыннікаў. І ў кароткатэрміновай перспектыве ён перамог. Але ў той жа час ён стаў аб'ектам усеагульнай нянавісці. Лукашэнка кіруе толькі дзякуючы падтрымцы карумпаваных элітаў і прадажных спецслужбаў. Трымаецца толькі за кошт тэрору і страху. І, мусіць, ён сам ужо ведае, што гэта парахавая бочка. Дастаткова іскры, каб яна ўспыхнула, і народ са сваім вераломным дыктатарам крывава расправіцца.

Напад на Украіну можа быць менавіта такой іскрай. Беларусы - гэта не расейцы. У іх больш кантактаў са светам. Яны ездзяць на Захад. Як гэта ні парадаксальна, улада Лукашэнкі вісіць на валаску.

Вось чаму дыктатар супраць актыўнага ўдзелу ў вайне, ён круціцца, лавіруе. Лукашэнка баіцца, што, даслаўшы свае войскі на Кіеў, падпіша сабе смяротны прысуд. Бо шанцы на нейкі “беларускі бліцкрыг” невялікія.

Твар у твар з зусім неспрактыкаванымі беларусамі стаялі б украінскія, узброеныя заходняй зброяй, дасведчаныя байцы. Ці будзе дастаткова падтрымкі войска Пуціна, задзейнічанага на іншых адцінках фронту? Невядома. Ці пашле Пуцін “выратавальныя гелікаптэры”, калі ўзнікне такая неабходнасць? Цяжка сказаць.

Таму Лукашэнка выгінаецца, як вужака на патэльні. Я не ведаю, ці варта яго падтрымліваць у гэтым шпагаце, ці, хутчэй, наадварот. Таму што, можа быць, няўдалы напад на Украіну - адзіны шанец вырваць краіну з ягоных лап? Мы ведаем геаграфію. Ад украінскай мяжы да Менска - усяго 400 км. Блізу шасці-сямі гадзін марша для БМП палка Каліноўскага.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках