27 жнiўня 2024, aўторак, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэтыя людзі вельмі блізкія да таго, каб замяніць Пуціна»

2
«Гэтыя людзі вельмі блізкія да таго, каб замяніць Пуціна»
ХРЫСТА ГРОЗЕЎ
ФОТА: REUTERS

Крамлёўскага дыктатара могуць прыбраць тыя, хто яго стварыў.

Журналіст Хрыста Грозеў у інтэрв'ю для Дзмітрыя Гардона падзяліўся нечаканай здагадкай наконт планаў “калектыўнага Пуціна”.

Хрыста Грозеў выказаў меркаванне, што кіраўніка Крамля хутка могуць замяніць на новага: “Гэта не азначае, што я ведаю, як ён думае. Мне прасцей зразумець, як думае "калектыўны Пуцін". Гэта група, якая яго стварыла, якая дазваляе яму рабіць выгляд, што ён адзіны кіраўнік. Гэта людзі, пачынаючы ад Чэмезава і ўсіх астатніх, якія трымаюць рэальна адміністрацыйны рэсурс у краіне. Я бачу і адчуваю, што гэты “калектыўны Пуцін” вельмі блізкі да таго, каб стаць пост-Пуціным, то бок замяніць яго”.

Спецыяліст у галіне журналісцкіх расследаванняў агучыў свае меркаванні на тэму закулісных гульняў у Крамлі: «Чым менш найбліжэйшым часам Пуцін можа паказаць рэверсію на вайне, гэта значыць выштурхнуць цалкам украінскія сілы са сваёй тэрыторыі і давесці Украіну да перамоў на ўмовах Расеі, чым даўжэйшы гэты перыяд становіцца, тым больш “калектыўны Пуцін” будзе гатовы яго прадаць яго Захаду, каб сябе захаваць”.

“Да такога сцэнару мы павінныя ставіцца не так негатыўна. Вядома, можна сказаць, што яны не лепшыя за Пуціна, што яны такія ж вырадкі, такія ж кэдэбэшнікі, але кожная мафіёзная структура расейскай дзяржавы праходзіць пэўную дынаміку, якая робіць з гэтых мафіёзі грамадска прымальных людзей”, - дапоўніў вышэйсказанае Хрыста Грозеў.

Затым журналіст патлумачыў, чаму “калектыўны Пуцін” не захоча ваяваць, калі заменіць адну асобу РФ на іншую: “У варыянце з крамлёўскай мафіяй яны не хочуць, каб яны не мелі магчымасці падарожнічаць па свеце, каб яны яшчэ 25 гадоў былі пад санкцыямі. Яны хочуць гэты перыяд скараціць, таму яны гатовы на пэўныя кампрамісы са светам, і яны гатовы на кампрамісы з Украінай. Яны гатовы вярнуць значную частку тэрыторый, а можа, і ўсю тэрыторыю, каб сябе захаваць, але гэта можа стаць магчымым толькі пасля Пуціна”.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках