27 жнiўня 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці беларускага футбаліста «Рэала»: Ягонае дзяцінства скончылася ў шэсць гадоў

12
Маці беларускага футбаліста «Рэала»: Ягонае дзяцінства скончылася ў шэсць гадоў
АЛЯКСЕЙ МАЁРАЎ

Аляксей Маёраў стаў для гішпанцаў сапраўдным адкрыццём.

Кацярына Кісцень - маці 12-гадовага Аляксея Маёрава, які стаў гульцом мадрыдскага «Рэала». У інтэрв'ю «Прессболу» яна прыгадала першыя крокі сына ў футболе і апісала ягоны характар.

«Лёша з дзяцінства адрозніваўся байцоўскім характарам. Памятаю, неяк упаў няўдала, кроў хвошча, хачу пашкадаваць яго, прыабняць, а ён у адказ: «Мама, не трэба», — сказала Кісцень.

З ейных слоў, сына вельмі рана зацікавіў футбол: «Ён ужо ў тры гады прасіў не пераключаць футбол, які ішоў па тэлевізары, нават мульцікі яму не былі патрэбныя. І ў дзіцячым садку выхавальнікі казалі, што не па гадах умела абыходзіцца з мячом. У двары старэйшыя хлопцы бралі яго з сабой гуляць - і там атрымлівалася нядрэнна».

Маёраў займаўся ў школе сталічнага «Дынама» і клуба «Мінск». Затым быў на праглядзе ў маскоўскім «Спартаку» і «Зеніце» (Санкт-Пецярбург). Але сям'я разважыла, што лепей паспрабаваць сілы ў Еўропе. Быў варыянт з Нямеччынай, аднак у выніку спыніліся на Гішпаніі. Аляксей да «Рэала» гуляў у складзе каталонскай «Сэрданьёлы», дзе ў 22 матчах забіў 59 галоў.

«Сын выдатна ўліўся ў калектыў - нават быў капітанам. Хутка вывучыў гішпанскую. Калі праз чатыры месяцы я прыехала да іх у Каталонію, была прыемна здзіўленая: Лёша ў кавярні мог самастойна зрабіць замову», - распавяла Кісцень.

Яна прызналася, што сын «ужо і думае па-гішпанску»:

- Адчувае сябе ў сваёй талерцы. У Мадрыдзе з камунікацыяй у яго ўвогуле праблем няма. Ён вельмі таварыскі, да яго заўсёды цягнуцца. У яго прыроднае прыгажосць.

Кісцень паразважала аб тым, ці не рана хлопчык сфакусаваўся на футболе:

- Яго дзяцінства было роўна да шасці гадоў, калі мы хадзілі да сяброў, на супольныя святы і таму падобнае. У яго нават мульцікаў і кіно не было… Ведаеце, часам задумвалася: маўляў, мы пазбавілі дзіця дзяцінства. А потым убачыла, як ён выводзіць каманду з капітанскай павязкай, як забівае галы, бяжыць са шчаслівымі вачыма, размахваючы ручкамі. А я тым часам на трыбуне плачу ад шчасця, бо ў яго ўсё атрымліваецца.

Яна прыгадала, што ў Беларусі Маёраў дзеля прагрэсу ў футболе займаўся і іншымі відамі спорту: «Тата заўважыў, што ў сына няправільна пастаўлены бег і дыханне - павёў займацца лёгкай атлетыкай. Яшчэ паўгода - акрабатыкай, затым боксам. Былі ў Лёшы моманты, калі ён у гульні часам пазбягаў сутычак, і бокс з гэтым страхам дапамог справіцца».

Кісцень адзначыла, што ў Аляксея ўсё выдатна з вучобай у гішпанскай школе: «Па ангельскай ён, напрыклад, быў найлепшым у класе. Адзначу якасную беларускую адукацыю. Яго нават кантраляваць не трэба - усё сам робіць».

Яна думае, што зорная хвароба сыну «не пагражае - не такі характар»:

- Не так даўно да яго падыходзіў журналіст з гішпанскай газеты Магса і сказаў, маўляў, ты гуляеш як Месі. На што Лёша адказаў, што будзе яшчэ лепшым, за Леа. І абсалютна сур'ёзна. Мэтанакіраванасці сына можна пазайздросціць - я гэтым ганаруся. Не любіць, калі яго нахвальваюць.

Нагадаем, 12-гадовы Маёраў стаў гульцом «Рэала» 21 жніўня. «Умовы, якія прапанаваў «Рэал», як запэўніў сам клуб, не маюць аналагаў для такога юнага футбаліста. І мы вельмі шануем давер», - казаў бацька гульца аб выбары на карысць мадрыдскай каманды.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках