27 жнiўня 2024, aўторак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаная дата суда над заснавальнікам клінікі «Новы зрок»

12
Прызначаная дата суда над заснавальнікам клінікі «Новы зрок»
АЛЕГ КАЎРЫГІН

Яго абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў.

Суд над заснавальнікам клінікі «Новы зрок» Алегам Каўрыгіным пачнецца 23 верасня. Справу будзе разглядаць Менскі гарадскі суд. Каўрыгіна будуць судзіць завочна, ён знаходзіцца за мяжой.

Яго абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў КК: эканамічных (ухіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя ўхілення ад абавязкаў падатковага агента, арганізацыя падатковага махлярства), палітычных (“распальванне грамадскай варожасці”, “заклікі да санкцый”, “дыскрэдытацыя Беларусі”, “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”) і шэрагу іншых.

Разам з Каўрыгіным у гэтай справе (але толькі ў эканамічных артыкулах) праходзяць яшчэ чатыры чалавекі. Меры стрымання ў дачыненні да іх праваабаронцам невядомыя.

Нагадаем, што Мінздар забраў ліцэнзію ў клінікі ў ліпені 2023-га года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках