27 жнiўня 2024, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве трасы будуць на асаблівым кантролі ДАІ найбліжэйшымі днямі

1
Дзве трасы будуць на асаблівым кантролі ДАІ найбліжэйшымі днямі

Кіроўцам на вока.

Гомельская ДАІ анансавала адпрацоўку ў найбліжэйшыя дні дзвюх трас у месцах, якія характарызуюцца найбольшай імавернасцю парушэнняў ПДР з боку як кіроўцаў, так і пешаходаў.

Так з 27 да 28 жніўня аўтаінспектары нададуць увагу аўтадарозе Р35 Калінкавічы - Брагін - Камарын - мяжа Украіны. А з 30 да 31 жніўня - трасе Р23 Менск - Мікашэвічы.

Кантроль плануецца галосны, негалосны і змяшаны. Акрамя таго, інспектараў забяспечаць прыборамі фота- і відэафіксацыі.

Паведамляецца, што супрацоўнікі ДАІ найперш будуць накіраваныя на выяўленне грубых парушэнняў ПДР (кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і (або) без права кіравання, парушэння правілаў абгону, перавышэнне хуткасных рэжымаў, правіл перавозкі пасажыраў), а таксама парушэнняў з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках