27 жнiўня 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ГУР і Генштаб набліжаюцца да Крыма»

1
«ГУР і Генштаб набліжаюцца да Крыма»

Генерал ЗША расказаў, калі УСУ вызваляць паўвыспу.

Генеральны штаб УСУ і Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны набліжаюцца да Крыма. Такое меркаванне выказаў былы камандзір войска ЗША ў Еўропе, генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс у інтэрв'ю выданню "Тэлеграф".

На пытанне журналіста аб тым, ці можа Украіна правесці гэтак жа нечаканую аперацыю, як у Курскай вобласці, у Крыме, амерыканскі вайсковец адказаў, што дагэтуль мяркуе, што Крым застаецца вызначальнай тэрыторыяй гэтай вайны.

«І, як мне здаецца (хоць не магу дакладна сцвярджаць) ГУВ і Генштаб набліжаюцца да Крыма, па-першае, ізалюючы яго, знішчаючы паромы, дэсантныя караблі, усе судны, якія выкарыстоўваюць расейцы для перасоўвання туды і назад. Калі яны будуць гатовыя, Крымскі мост таксама будзе разбураныя», - заявіў Ходжэс.

Ён адзначыў, што Украіна працягвае атакаваць расейскую супрацьпаветраную абарону, аэрадромы і флот у Крыме.

«Чарнаморскага флоту там ужо амаль няма, украінскія сілы робяць Крым непрыдатным для расейцаў. Думаю, што яны вызваляць яго, калі закончаць іншыя дзеянні. Відавочна, што яны атакуюць на розных узроўнях і ў розных кірунках, выкарыстоўваючы розныя метады, каб стварыць шмат праблем расейскаму боку», - растлумачыў афіцэр войска ЗША ў адстаўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках