27 жнiўня 2024, aўторак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі затрымалі за ўдзел у пратэстах жыхара Кобрына

2
Сілавікі затрымалі за ўдзел у пратэстах жыхара Кобрына
ІВАН ЛІЦВІН

8 гадоў таму ён выступаў у шоў перад Уладзімірам Зяленскім.

Жыхара Кобрына затрымалі паводле падазрэння ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года. Яго «пакаяннае» відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Беларуса прымусілі сказаць на камеру, што чатыры гады таму ён "узяў удзел у несанкцыянаваных пратэстах у Кобрыне, у тым ліку на праезнай частцы".

"Медыязона" знайшла старонку затрыманага ў сацсетках. Беларуса клічуць Іван Ліцвін. У 2016 годзе ён здабыў 20 тысяч грыўняў (блізу 764 даляраў паводле сярэдняга курсу на той час) у шоў “Рассмяшы коміка”.

Адным з чальцоў журы перадачы да свайго абрання прэзідэнтам Украіны быў Уладзімір Зяленскі. Перад ім і выступаў Іван у 2016 годзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках