27 жнiўня 2024, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гетман УСУ расказаў, колькі расейцаў узялі ў палон у Курскай вобласці

Гетман УСУ расказаў, колькі расейцаў узялі ў палон у Курскай вобласці
АРХІЎНАЕ ФОТА

І назваў адну з задач аперацыі.

Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што ў Курскай вобласці ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль 100 населеных пунктаў – 1 294 квадратныя кіламетры.

Пра гэта ён сказаў падчас форуму аб Курскім кірунку і Пакроўску, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна»

Акрамя таго, 594 вайскоўцаў РФ былі ўзятыя ў палон.

Гетман таксама заявіў, што адной з задач аперацыі на Курскім кірунку было адцягненне войскаў РФ з месцаў, з Пакроўскага, Курахаўскага кірункаў.

Паводле ягоных слоў, цяпер Расея перакінула ў Курскую вобласць з іншых кірункаў блізу 30 тысяч вайскоўцаў РФ.

Сырскі таксама адзначыў, што Пакроўскі кірунак застаецца самым гарачым, там сканцэнтраваны самыя баяздольныя войскі краіны-агрэсаркі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках