27 жнiўня 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы ЕЗ: Расея рыхтуе атаку на газавыя радовішчы Нарвэгіі

5
Спецслужбы ЕЗ: Расея рыхтуе атаку на газавыя радовішчы Нарвэгіі

Інфармацыю пацвердзілі выведкі сямі краін.

Супрацоўнікі спецслужбаў сямі еўрапейскіх краін абмеркавалі з кіраўніцтвам нарвэжскіх энэргетычных кампаній патэнцыйныя пагрозы для газавай і нафтавай інфраструктуры з боку Расеі, піша EurActiv.

Сустрэча прайшла 26 жніўня, у ёй узялі ўдзел службы бяспекі Нарвэгіі, Нямеччыны, Бэльгіі, Нідэрландаў, Фінляндыі, Швэцыі і Ісландыі, а таксама прадстаўнікі Equinor - найбуйнейшага пастаўшчыка газу ў Еўропе.

“Мы назіраем сітуацыю, якая развіваецца, якая закранае не толькі калег з Нямеччыны ці Нарвэгіі, але і ўсіх нас. Гэта пагроза, якая зыходзіць ад некаторых партнёраў, такіх як Расея, якая ўключае не толькі шпіёнскія аперацыі, але і рызыку дыверсій у некаторых абласцях”, - заявіў віцэ-прэзідэнт Федэральнага ведамства ў ахове канстытуцыі Нямеччыны Сінан Селен.

Прадстаўнікі нарвежскіх спецслужбаў мяркуюць, што Масква можа "палічыць мэтазгодным" ажыццявіць фізічныя акты дыверсій у Нарвэгіі, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца нафтавы сектар.

“Расея знаходзіцца ў працяглым супрацьстаянні з Захадам, і гэты рэжым, гатовы пайсці на вялікую рызыку. Хоць мы пакуль не бачылі канкрэтных довадаў планаў аб дзеяннях у Нарвэгіі, разумна быць асцярожным і падвысіць узровень бяспекі”, - заявіў кіраўнік Нарвэжскай выведвальнай службы, віцэ-адмірал Нільс Андрэас Стэнсоўнэс.

З пачатку года ў Еўропе адбыўся шэраг падзей, якія, на думку мясцовых уладаў, звязаныя з актывізацыяй расейскай агентуры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках