27 жнiўня 2024, aўторак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паспяхова выпрабавала першую балістычную ракету

14
Украіна паспяхова выпрабавала першую балістычную ракету

Зяленскі павіншаваў украінскі ВПК.

Украіна паспяхова выпрабавала сваю першую балістычную ракету. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак, 27 жніўня, паведамляе «Радыё Свабода».

«Было паспяховае выпрабаванне першай украінскай балістычнай ракеты. І я з гэтым віншую наш абаронна-прамысловы комплекс», - сказаў Зяленскі.

«Думаў, што рана пра гэта казаць. Але хацеў, каб была ацэнка грамадствам людзей, якія 24/7 працуюць на абаронных прадпрыемствах», - паведаміў ён.

Ён таксама зазначыў, што не можа падзяліцца дэталямі аб гэтай ракеце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках