27 жнiўня 2024, aўторак, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэтая кватэра каштавала мне 20 гадоў жыцця ў інтэрнаце!»

10
«Гэтая кватэра каштавала мне 20 гадоў жыцця ў інтэрнаце!»

Беларуска расказала, як атрымала льготную кватэру.

Чытачка сайта Charter97.org пракаментавала навіну аб зніжэнні нормы патрэбнасці ў жыллё для атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва кватэры:

- Сёння наш серыял скончыўся happy end, і я з мужам і дзецьмі жыву ў сваёй кватэры, праўда, не ў Менску, а ў Менскім раёне. Гэтая кватэра каштавала мне 20 гадоў жыцця ў інтэрнаце! З агульнай кухняй на ўвесь калідор! На кухні - дзве пліты і процьма прусакоў.

А гадавалі мы дзяцей у пакойчыку плошчай 18 квадратных метраў. Тут стаяла ў нас і лядоўня, і маленькая электрычная плітка, і ложачак. Добра, туалет з душам быў агульны толькі з аднымі суседзямі.

Дык вось, каб атрымаць ільготны крэдыт, мне трэба было стала працаваць медсястрой у адной і той жа лякарні. І яшчэ збіраць грошы, бо крэдыт давалі далёка не на ўсю суму. А паспрабуй адкладзі з заробку медсястры! Ладная частка дзяцінства маіх дзяцей прайшла ў брудным цёмным калідоры інтэрната.

Калі ж падышла наша чарга, то мы яшчэ 5 гадоў чакалі, пакуль збудуюць дом і выдадуць ключы ад кватэры, абсалютна пустой, толькі голыя сцены! Мы яшчэ і сёння робім рамонт, а наступныя 20 гадоў будзем плаціць крэдыт.

Цяпер жа лукашысты хочуць адабраць і гэтую магчымасць у людзей, пакінуўшы падтрымку толькі для шматдзетных і вайскоўцаў.

Я ж бачу, што з такім клопатам застанецца тое льготнае крэдытаванне толькі для карнікаў і паслугачоў рэжыму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках