27 жнiўня 2024, aўторак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лунінецкага раёна ўначы выпадкова застрэліў аднавяскоўца ў кукурузе

7
Жыхар Лунінецкага раёна ўначы выпадкова застрэліў аднавяскоўца ў кукурузе

Прыняў таго за дзічыну.

Жыхар Лунінецкага раёна выпадкова застрэліў аднавяскоўца падчас незаконнага палявання, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама. Загінулы, відаць, уначы краў кукурузу.

Гісторыя пачалася з таго, што 58-гадовы вясковец з Лунінецкага раёна выйшаў з незарэгістраванай стрэльбай на незаконнае паляванне. У пасадках кукурузы ён пачуў шум і стрэліў у той бок, падумаўшы, што наткнуўся на дзікую жывёліну.

«Пра тое, што на палетку можа знаходзіцца чалавек, ён не падумаў», — адзначылі ў міліцыі.

Крыніцай шуму выявіўся 62-гадовы аднавясковец браканьера. Яго з агнястрэльным раненнем даставілі ў мікашэвіцкую лякарню, а ўжо адтуль патэлефанавалі ў міліцыю.

«Пацярпелы памёр ва ўстанове аховы здароўя», - паведамілі ва УУС.

Высветлілася, што стралок раней быў асуджаны за незаконнае абарачэнне зброі. А мяркуючы з аператыўных міліцэйскіх фота, загінулы ў цемры збіраў кукурузу — на месцы ёсць два амаль поўныя кошыкі з вычышчанымі там жа катахамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках