27 жнiўня 2024, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што яму прапануюць «ваяваць з Украінай супраць Расеі»

40
Лукашэнка заявіў, што яму прапануюць «ваяваць з Украінай супраць Расеі»

Дыктатару таксама здаліся войскі NATO пад Смаленскам.

Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім педагагічным савеце заявіў, што яму прапануюць «ваяваць з Украінай супраць Расеі». Яго словы прыводзіць дзяржагенцтва БелТА.

«Я хачу, каб вы разумелі: краіна жыве ў вельмі цяжкі перыяд, пытанне «ці так – ці гэтак». Цяпер нам раяць, кажуць збоку (усё гэта выліваецца на мяне): «Давайце сюды адступаць, там вызваляць». Пачынаючы адсюль і заканчваючы: «Ды плюнь ты на гэтую Расею, ды адвярніся ты ад гэтай Расеі», - распавёў узурпатар.

Ён адзначыў, што яму прапануюць «ваяваць з Украінай супраць Расеі» і папярэджваюць, што падвядуць войскі NATO пад Смаленск. «Мне сёння ўносяць прапановы з усіх бакоў, якія мы прыняць не можам на 99%. Таму я хачу, каб вы зразумелі, у якой мы абстаноўцы, у якой сітуацыі жывем», - дадаў Лукашэнка.

Са слоў дыктатара, сёння ён шмат чаго не можа расказаць, бо «ўсе астатнія пытанні — гэта [яго] пытанні».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках