27 жнiўня 2024, aўторак, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранальду атрымае спецыяльную ўзнагароду як найлепшы бамбардзір у гісторыі Лігі чэмпіёнаў

1
Ранальду атрымае спецыяльную ўзнагароду як найлепшы бамбардзір у гісторыі Лігі чэмпіёнаў

Партугалец забіў 140 галоў у 183 матчах.

Партугалец Крышціяну Ранальду будзе ўдастоены спецыяльнай узнагароды ад прэзідэнта УЕФА Аляксандэра Чаферына як найлепшы бамбардзір у гісторыі Лігі чэмпіёнаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце УЕФА.

Узнагарода яму будзе ўручаная на цырымоніі лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сезона 2024/25, якая адбудзецца 29 жніўня ў Манака.

Былы нападнік «Спортынга», «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэала» і «Ювентуса» забіў 140 галоў у Лізе чэмпіёнаў у 183 матчах. Ён на 11 галоў апярэджвае Ліянэля Мэсі і на 46 мячоў Роберта Левандоўскі, які займае трэцяе месца. Цяпер 39-гадовы партугалец выступае за савудаўскі «Ан-Наср»

«Крышціяну Ранальду - адна з самых яркіх зорак у сузор'і Лігі чэмпіёнаў. Яго выдатныя дасягненні ў якасці бамбардзіра, відавочна, павінны вытрымаць выпрабаванне часам, уяўляючы сабой выбітны выклік для будучых пакаленняў. <...> Яго прафесіяналізм, працоўная этыка, адданасць справе і здольнасць бліскаць на самым высокім узроўні - гэта якасці, якія футбалісты ва ўсім свеце павінны імкнуцца пераймаць», - сказаў Чаферын.

Ранальду скончыў сем асобных сезонаў Лігі чэмпіёнаў у якасці найлепшага бамбардзіра - больш, чым кожны іншы гулец. Ён таксама з'яўляецца рэкардсменам у колькасці галоў у адным сезоне Лігі чэмпіёнаў, забіўшы 17 разоў у сезоне 2013/14.

Партугальскі нападнік перамог у Лізе чэмпіёнаў адзін раз з «Манчэстэр Юнайтэд» і чатыры разы з «Рэалам». Ён з'яўляецца адзіным гульцом, які забіваў у трох асобных фіналах ЛЧ (2008, 2014, 2017).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках