28 жнiўня 2024, Серада, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палыхаюць цыстэрны: дроны атакавалі нафтабазу ў Растоўскай вобласці РФ

10
Палыхаюць цыстэрны: дроны атакавалі нафтабазу ў Растоўскай вобласці РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Бушуе маштабны пажар.

Уночы з 27 да 28 жніўня была атакаваная нафтабаза паблізу пасёлка Маладзёжны ў Каменскім раёне Растоўскай вобласці РФ. Пра гэта паведаміў мясцовы расейскі тэлеграм-канал «Это Ростов новости».

"Мяркуецца, гарыць нафтабаза ў Каменскім раёне пасля гучнага выбуху, які чулі ў Растоўскай вобласці", – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі з сацсетак на тэрыторыі нафтабазы загарэліся некалькі цыстэрнаў з палівам, з-за чаго ўзнік вялікі пажар.

Як паведамілі падпісчыкі расейскага тэлеграм-канала Mash, выбухі прагрымелі а 3 гадзіне ночы.

У той жа час губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў а 3:23 заявіў, што ў рэгіёне былі збітыя чатыры беспілотнікі.

“А 03:00 ночы ў Растоўскай вобласці збіты 4 БПЛА. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Інфармацыя ўдакладняецца”, - напісаў Голубеў.

Пазней у мясцовых пабліках паведамілі, што гараць рэзервуары камбіната "Атлас".

"Гэта не першая атака, раней 3 жніўня туды ўжо прыляталі дроны “УСУ", – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак расейскага выдання Baza, сама нафтабаза размешчаная каля пасёлка Маладзёжны.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што цяпер гараць адразу дзве цыстэрны з палівам. Акрамя таго, гучна было і ў раёне мясцовага аэрадрома Марозаўск.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках