28 жнiўня 2024, Серада, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія спецвойскі знішчылі ў Курскай вобласці расейскі комплекс РЭБ «Сапфір»

4
Украінскія спецвойскі знішчылі ў Курскай вобласці расейскі комплекс РЭБ «Сапфір»

Відэафакт.

Аператары Сіл спецыяльных аперацый (ССА) у Курскай вобласці знішчылі расейскі комплекс РЭБ «Сапфір». Ён размяшчаўся на пазіцыях захопнікаў.

Пра гэта паведамляе камандаванне Сіл спецыяльных аперацый УС Украіны.

«Станцыю радыёэлектроннай барацьбы ваяры знайшлі падчас выведкі мясцовасці, якая знаходзіцца пад кантролем супраціўніка», - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаюць у ССА, удар нанеслі ўдарныя БПЛА, з дапамогай якіх РЭБ «Сапфір» было знішчана, а акупанты панеслі страты забітымі і параненымі.

Што вядома аб комплексе РЭБ «Сапфір»

Комплекс РЭБ «Сапфір» можа вызначыць беспілотнік на адлегласці 30 км. Пры гэтым супрацьдзеянне РЭБ пачынаецца ўжо за 5 км ад комплексу пры падлёце БПЛА. Як запэўніваюць у РФ, «Сапфір» можа душыць нават наземныя станцыі кіравання дронамі.

У лістападзе 2023 года паведамлялася, што РФ, нібыта, правяла мадэрнізацыю РЭБ «Сапфір». Комплекс быў абноўлены так званай модульнай канструкцыяй з пашыраным дыяпазонам частот – ад 300 мегагерц да 6 Ггц.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках