28 жнiўня 2024, Серада, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе і як выглядае самая танная кватэра ў Менску

2
Колькі каштуе і як выглядае самая танная кватэра ў Менску

Кошт зусім непадобны на сталічныя расцэнкі.

На адным з сайтаў продажу нерухомасці з'явілася прывабная прапанова з самай таннай кватэрай у Менску. Жыллё знаходзіцца ў Паўночным пасёлку, на дзявятым паверсе шматкватэрнага дома 1982 пабудовы. Плошча «аднапакаёўкі» складае амаль 34 кв.м., а кошт зусім непадобны на сталічныя расцэнкі, піша telegraf.news.

У аб'яве гаворыцца, што кватэра абсталяваная раздзельным санвузлом і ізаляванай кухняй. Каля дома ёсць паркоўка, а вокны выходзяць на ўсход. Са слоў прадаўца, усё побач - крамы, дзіцячыя сады, школы і паліклінікі. Акрамя таго, уладальнік паабяцаў будучым жыхарам добрае транспартнае злучэнне: станцыі метро «Аўтазаводская» і «Магілёўская» знаходзяцца за 15 хвілінах хады. Каштуе такая кватэра 41 800 даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках