28 жнiўня 2024, Серада, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны ўпершыню атакавалі Кіраўскую вобласць РФ

2
Украінскія дроны ўпершыню атакавалі Кіраўскую вобласць РФ

БПЛА праляцелі 1 200 кіламетраў.

Дроны 28 жніўня атакавалі базу для захоўвання нафтапрадуктаў у горадзе Кацельніч, які размешчаны на захадзе Кіраўскай вобласці Расеі. Ахвяр і ўзгаранняў няма, паведаміў а 10:40 паводле менскага часу Telegram-канал губернатара рэгіёна Аляксандра Сакалова.

Паводле інфармацыі Telegram-канала Baza, паводле папярэдніх звестак, два дроны атакавалі склад з нафтапрадуктамі на камбінаце «Вятка» ў горадзе Кацельніч. Адзін з іх ударыў у вечка рэзервуара. Другі беспілотнік трапіў у пустую цыстэрну.

Адзначым, што гэта першая атака на Кіраўскую вобласць украінскіх дронаў. Адлегласць ад мяжы з Украінай да Кацельніча - амаль 1200 км.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках