28 жнiўня 2024, Серада, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў прыязджаў у Беларусь пасля выгнання з Расеі

19
Павел Дураў прыязджаў у Беларусь пасля выгнання з Расеі

Пра гэта ёсць толькі два запісы.

Чалавек з імем Павел Валер'евіч Дураў і датай нараджэння 10.10.1984 уязджаў у Беларусь і выязджаў з яе ў ліпені 2014 года. Пра гэта паведаміла група "Кіберпартызаны". Звесткі аб уездзе і выездзе змяшчаюцца ва ўзламанай беларускімі актывістамі базе АІС “Пасажыраплынь”.

У базе ёсць толькі два запісы - Дураў заехаў на тэрыторыю Беларусі 13 ліпеня 2014 і выехаў 15 ліпеня 2014.

Аб гэтым візіце расейскага ІТ-прадпрымальніка нічога невядома. Беларускі шлях раней можна было выкарыстоўваць для ўезду ў Расею, бо паміж краінамі няма памежнага кантролю. Толькі нядаўна базы памежнікаў былі сінхранізаваныя. Магчыма, Дураў праз Беларусь уязджаў у Расею.

Нагадаем, у красавіку 2014 года Дураў прадаў дзель у «Вконтакте» і з'ехаў з РФ са словамі: “Няма шляху назад. Асабліва пасля таго, як я публічна адмовіўся супрацоўнічаць з уладамі”. Пасля гэтай даты вядома толькі пра адзін ягоны візіт у Расею - восенню 2014 года ён прыехаў на некалькі дзён, каб прадаць свой дата-цэнтр ICVA Ltd.

Учора выданне «Важные истории» высветліла, што заснавальнік і генеральны дырэктар Telegram Павел Дураў больш за 50 разоў уязджаў у Расею ў перыяд з 2015 да 2021 года. Журналісты прааналізавалі звесткі з найбуйнейшага выцеку ФСБ - базы памежнай службы “Кардон”.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках