28 жнiўня 2024, Серада, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самы папулярны выдавец мабільных гульняў закрывае офіс у Менску

5
Самы папулярны выдавец мабільных гульняў закрывае офіс у Менску

Раней ён абяцаў не сыходзіць з ПВТ.

Кампанія «Кажыгульні» - беларуская юрыдычная асоба папулярнага паблішэра SayGames - ліквідуецца. Аб гэтым паведамляецца на kartoteka.by, піша dev.by.

Афіцыйна ліквідацыя кампаніі пачалася 19 чэрвеня. Пастанова была прынятая ўласнікам. Пры гэтым кампанію яшчэ не выдалілі са спісу рэзідэнтаў на сайце ПВТ.

SayGames - адзін з самых паспяховых праектаў з беларускімі каранямі ў стварэнні мабільных гульняў.

Кампанія была заснавана ў 2017 годзе. Сузаснавальнік і гендырэктар - Ягор Вайханскі.

На гэты момант у партфоліё паблішэра 100+ запушчаных праектаў і больш за 4 мільярды загрузак ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках