28 жнiўня 2024, Серада, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны правялі серыю дыверсій на чыгуначнай галінцы акупантаў на поўдні Украіны

3
Партызаны правялі серыю дыверсій на чыгуначнай галінцы акупантаў на поўдні Украіны

Падрабязнасці.

Расейскія акупанты праклалі на акупаванай частцы поўдня Украіны новую чыгуначную галінку, якая, паводле задумы, павінна стаць альтэрнатывай Крымскаму мосту. На гэтай ключавой для расейскай ваеннай лагістыкі артэрыі ўкраінскія партызаны правялі серыю дыверсій.

Яны падпалілі некалькі рэлейных шаф, што парушыла працу сігналізацыі і сістэм кіравання і справакавала затрымку руху цягнікоў з вайсковымі грузамі. Падрабязнасці раскрылі ў ваенным руху ўкраінцаў і крымскіх татараў «Атэш».

«Атэш» правёў серыю дыверсій на новай чыгуначнай галінцы акупантаў на поўдні Украіны. Нашы агенты здзейснілі дыверсіі на чыгуначнай лініі, якая з'яўляецца ключавым лагістычным маршрутам для УС РФ. Гэтая галінка злучае Растоў-на-Доне з Марыюпалем праз Бярдзянск», – адзначана ў паведамленні.

Будаваць паскоранымі тэмпамі альтэрнатыву Крымскаму мосту акупантаў падштурхнула разуменне, што рана ці позна (а паводле ацэнак «Атэш» - «зусім хутка») гэта незаконнае збудаванне, якое злучые акупаваную паўвыспу з Краснадарскім краем РФ, будзе разбуранае Сіламі абароны Украіны. І тады новая чыгуначная галінка стане для акупантаў найбольш эфектыўным спосабам перакідкі вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў на паўднёвы фронт на мацерыковай частцы Украіны.

«Падпалы рэлейных скрыняў выклікаюць збоі ў працы сігналізацыі, сістэм кіравання, што прыводзіць да затрымак, прыпынення або запаволення руху цягнікоў з вайсковымі грузамі. Мы мэтанакіравана працягваем наносіць удары па лагістыцы акупацыйных войскаў і ўсімі сіламі парушаем іх планы», - адзначылі ў «Атэш».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках