28 жнiўня 2024, Серада, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук здымаў TikTok, а яго ў гэты час абакралі

1
Мянчук здымаў TikTok, а яго ў гэты час абакралі

Злодзея неўзабаве знайшлі.

У менскую міліцыю звярнуўся 24-гадовы хлопец са скаргай, што нехта скраў у яго заплечнік, пакуль ён здымаў з сябрамі відэа для сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы.

Злодзея неўзабаве знайшлі: ім выявіўся 43-гадовы беспрацоўны мянчук, які ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Мужчына забраў сабе больш за 700 рублёў, а астатняе змесціва і сам заплечнік выкінуў у бак для смецця. Са слоў затрыманага, грошы збіраўся выдаткаваць на ўласныя патрэбы, але не паспеў, бо быў затрыманы.

У дачыненні да фігуранта распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках