28 жнiўня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BFMTV: Паўла Дурава адпусцілі з-пад варты

26
BFMTV: Паўла Дурава адпусцілі з-пад варты

(Абноўлена) Змена статусу неабходная для допыту і выстаўлення абвінавачанняў.

У сераду, 28 жніўня, сузаснавальніка Telegram Паўла Дурава адпусцілі з-пад варты ў Францыі. Пра гэта паведамляе BFMTV.

Гэта не значыць, што прадпрымальніка вызвалілі, змена статусу неабходная для допыту і выстаўлення абвінавачанняў.

«Згодна з інфармацыяй BFMTV, следчы суддзя спыніў утрыманне Паўла Дурава пад вартай у паліцыі ў сувязі з падрыхтоўкай да допыту па першым выкліку і патэнцыйным выстаўленні абвінавачання», — паведамляюць журналісты выдання. Ён знаходзіўся пад вартай чатыры дні.

Бізнэсоўца затрымалі 24 жніўня ў аэрапорце Ле Буржэ, куды ён прыляцеў на прыватным джэце з Азербайджана.

У Францыі Дураву можа пагражаць 20 гадоў турмы. Як мяркауе французскае следства, Павел з'яўляецца суўдзельнікам у незаконных дзеяннях, якія чыняцца праз Telegram.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках