28 жнiўня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, як УСУ збілі расейскі Су-25

1
Стала вядома, як УСУ збілі расейскі Су-25

Украінскія байцы падзяліліся падрабязнасцямі паспяховай аперацыі.

У 28-й асобнай механізаванай брыгадзе (АМБр) УСУ распавялі, як збілі расейскі штурмавік Су-25 з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу (ПЗРК).

«Гэта не так проста, бо расейскія пілоты таксама жыць хочуць. Яны там і цеплавыя пасткі адстрэльваюць, і да таго падобнае. Тут адыгрывае ролю не столькі падрыхтоўка, колькі хуткая рэакцыя і ўменне аператара ПЗРК», - распавёў прэс-афіцэр 28 АМБр імя Рыцараў Зімовага Паходу Яўген Алхімаў, паведамляе «24 канал».

Ён таксама нагадаў, што Су-25 уяўляюць значную пагрозу для пяхоты на фронце, бо з'яўляюцца носьбітамі вялікай колькасці ўзбраення.

«Су-25 - штурмавік, на які можна ўсталяваць дастаткова шмат узбраення. Яго праца - знішчаць пазіцыі і ўмацаваныя раёны ворага. Гэта дастаткова сур'ёзная зброя на фронце супраць пяхоты», - адзначыў вайсковец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках