29 жнiўня 2024, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі забароняць увозіць у краіну падпаскі з Польшчы

11
Улады Беларусі забароняць увозіць у краіну падпаскі з Польшчы

З 15 кастрычніка.

Дапоўнены пералікі тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Цяпер з "непрыязных краін" нельга ўвозіць, напрыклад, паперу і рыззё, а канкрэтна з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі - шпалеры і валізкі.

Новая пастанова была падпісаная прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам. Згодна з дакументам, "пералік тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія паходзяць з непрыязных краін", дапаўняецца наступнымі пазіцыямі:

поліэтылен высокага ціску;

шынная прадукцыя;

пліты OSB;

фанера;

вырабы сталярныя і цяслярскія;

папера і вырабы санітарна-гігіенічныя;

папера і кардон, у тым ліку гафрыраваныя;

рыззё;

шкловалакно, уключаючы шклавату.

А ў спіс тавараў канкрэтна з Польшчы, Чэхіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, забароненых да ўвозу і продажу ў Беларусі, уключаны:

торбы і валізкі;

шпалеры;

плітка керамічная;

санітарна-тэхнічныя вырабы;

лядоўні;

маразільнікі і іншае халадзільнае або маразільнае абсталяванне;

пралкі;

падпаскі і пялюшкі.

"Падпісаная пастанова — мера ў адказ на прынятыя Еўрапейскім звязам пастановы аб пашырэнні з 1 ліпеня 2024 года санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў тлумачэнні.

Гэтыя меры набудуць моц з 15 кастрычніка 2024 года.

Нагадаем, у жніўні ўжо быў дапоўнены пералік тавараў з "непрыязных" краін, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі. Тады ў чорны спіс дадалі маргарын, макарону, цэмент і вырабы з яго, азотныя ўгнаенні, пластмасавы посуд, пліты ДСП і МДФ, скрыні, каробкі, мяшкі, пакеты і іншую упаковачную тару з паперы і кардону, а таксама будаўнічую цэглу.

Ранейшыя захады таксама былі адказам на пашырэнне санкцый. Як паведамлялася, 29 чэрвеня Рада ЕЗ распаўсюдзіла на Беларусь санкцыі, якія раней увялі супраць Расеі. Новыя абмежаванні накіраваныя на гандаль, паслугі, транспарт і прадухіленне абыходу існых санкцый. Гэта ўключае забарону на імпарт з Беларусі золата, дыяментаў, гелію, вугалю, сырой нафты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках