29 жнiўня 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковых заводах Беларусі разрастаецца сабатаж сярод работнікаў

16
На вайсковых заводах Беларусі разрастаецца сабатаж сярод работнікаў

З'явілася інструкцыя для працоўных і інжынераў.

У Беларусі і Расеі масава распаўсюджваецца сабатаж на заводах абаронна-прамысловага комплексу. Пра гэта паведаміў партызанскі рух «Атэш».

Адзначаецца, што на пошту «Кібер Атэш» паступіў ліст ад агентаў партызанскага руху з тэкставым дакументам, дзе распісаны заклікі да сабатажу на заводах абаронна-прамысловага комплексу.

«У інструкцыі апісаны паэтапныя дзеянні, якія пачалі ўжо распаўсюджвацца сярод супрацоўнікаў буйных прадпрыемстваў. Рабочыя з вялікай цікавасцю ўспрымаюць гэтыя заклікі і гатовы дзейнічаць», — гаворыцца ў паведамленні.

У «Атэш» таксама апублікавалі тэкст гэтых самых інструкцый. У іх шараговым супрацоўнікам раяць запаволіць тэмп працы і зніжаць якасць прадукцыі. Таксама прапануецца рабіць больш «перакураў», даўжэй знаходзіцца на перапынках і ў прыбіральні.

Інжынерам аховы працы параілі цалкам спыняць вытворчы працэс нават з драбнюткіх прычын, якія могуць пагражаць жыццю працоўных, а кіраўніку прафсаюза — арганізоўваць працоўныя страйкі ў выпадках, калі парушаюцца сацыяльна-эканамічныя правы працаўнікоў.

«Мы становімся сведкамі краху злачыннага рэжыму. Падтрымлівайце барацьбу, кожны сабатаж набліжае нашу перамогу!», - адзначылі ў «Атэш».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках